БЕЛАРУСКI ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТОК «ВЫТОКI»
Для дзяцей ад 7 да 12 гадоў
Заняткі праводзяцца 1 раз на тыдзень. Працягласць заняткаў – 1 гадзіна 20 хвілін.

Той, хто ведае родную мову, валодае самым вялікім скарбам. Менавіта так лічыць кіраўнік гуртка «Вытокі» Корань Надзея Аляксандраўна. Мы запрашаем дзетак пачатковых класаў, а таксама старшых дашкольнікаў на заняткі, якія праходзяць у цікавай творчай форме. Дзякуючы заняткам, узбагачаецца слоўнікавы запас дзяцей, яны пачынаюць разумець і шанаваць родную мову.